Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі Ўкраіны пазбавіла УПЦ (Маскоўскага патрыярхату) права на маёмасьць Пачаеўскай ляўры


Сьвята-Ўсьпенскі сабо Пачаеўскай ляўры.
Сьвята-Ўсьпенскі сабо Пачаеўскай ляўры.

Міністэрства юстыцыі Ўкраіна адмяніла рашэньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі права Ўкраінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) карыстацца маёмасьцю на тэрыторыі Пачаеўскай ляўры ў Цярнопальскай вобласьці.

Пра гэта заявіла ў пятніцу першая намесьніца міністра юстыцыі Алена Сукманава. Права карыстаньня маёмасьцю, у тым ліку нерухомасьцю, на тэрыторыі манастыра было зарэгістравана ў верасьні сёлета. Яго, аднак, аспрэчылі, а супраць рэгістратара, які вынес рашэньне на карысьць УПЦ (МП), завялі крымінальную справу.

Пачаеўская ляўра — буйны манастыр, адзін з цэнтраў праваслаўя на захадзе Ўкраіны. Яго настаяцелем цяпер зьяўляецца мітрапаліт УПЦ (МП) Уладзімір.

Прадстаўнікі царквы Маскоўскага патрыярхату ў суботу заявілі, што рашэньне міністэрства юстыцыі не азначае, што яна пазбавілася права карыстаньня кляштарам. УПЦ (МП) настойвае, што цяпер працягвае дзейнічаць дамова 2003 году, паводле якой манастыр адносіцца менавіта да гэтай рэлігійнай арганізацыі.

Між тым, на сайце ляўры зьявіўся зварот, у якім гаворыцца, што «у цяперашні час дзеючая ўкраінская ўлада ўзяла курс на канфіскацыю маёмасьці ў Сьвята-Ўсьпенскай Пачаеўскай Ляўры і перадачу яе наноў ствараемай царкоўнай арганізацыі».

Гаворка, відавочна, ідзе пра адзіную ўкраінскую праваслаўную царкву, якая, як чакаецца, будзе створана ў сьнежні і атрымае ад Канстантынопальскага патрыярхату аўтакефалію — у разрэз з пазыцыяй Масквы. Аднак пра тое, што маёмасьць ляўры будзе перададзена гэтай арганізацыі, у рашэньні міністэрства юстыцыі Ўкраіны не гаворыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG