Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Сусьветны патрыярхат зацьвердзіць для УПЦ Томас у канцы лістапада


Парашэнка і Сусьветны Патрыярх Барталамей падпісваюць пагадненьне ў Стамбуле 3 лістапада 2018 году
Парашэнка і Сусьветны Патрыярх Барталамей падпісваюць пагадненьне ў Стамбуле 3 лістапада 2018 году

Сынод Сусьветнага патрыярхату зацьвердзіць Томас для памеснай Украінскай праваслаўнай царквы за пасяджэньні ад 27 да 29 лістапада, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Пра гэта паведамляе Укрінфарм. У сьнежні пройдзе першы ў гісторыі Сабор Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Заява Парашэнкі пакуль не пацьвярджаецца інфармацыяй з іншых крыніц. Раней паведамлялася, што Томас аб незалежнасьці Украінскай царквы атрымае новы кіраўнік Украінскай царквы, якога мае абраць аб’яднаўчы сабор зь ліку архірэяў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.

11 кастрычніка Сусьветны патрыярхат вырашыў даць аўтакефалію УПЦ і адмяніць далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Расейскай царквы, якое адбылося ў 1686 годзе. На знак пратэсту РПЦ разарвала адносіны з Канстантынопальскай царквой.

Высокапастаўлены прадстаўнік Канстантынопальскага (Сусьветнага) патрыярхату архіяпіскап Тэлміскі Іёў заявіў, што царква Маскоўскага патрыярхату з юрыдычнага пункту гледжаньня больш не прысутнічае ва Ўкраіне, а ўсе ўкраінскія сьвятары мусяць падпарадкоўвацца Ўсяленскаму патрыярху. 3 лістапада Парашэнка і Сусьветны патрыярх Барталамей падпісалі ў Стамбуле пагадненьне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Канстантынопальскай царквой.

Ва Украіне цяпер дзейнічаюць некалькі праваслаўных рэлігійных арганізацый. Найбуйнейшыя зь іх — Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату), Украінская праваслаўная царква (Кіеўскага патрыярхату) і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і Вярхоўная рада раней зьвярнуліся да Канстантынопальскага (Ўсяленскага) патрыярха Барталамея з просьбай садзейнічаць стварэньню адзінай аўтакефальнай украінскай праваслаўнай царквы. Супраць такога кроку рэзка выступае Расейская праваслаўная царква, якая прыгразіла разарваць сувязі з Канстантынопалем і ўжо цяпер перастала згадваць Сусьветнага патрыярха на набажэнствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG