Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар інфармацыі патлумачыў, як будуць ідэнтыфікаваць камэнтатараў у сеціве


Міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў, якім чынам будуць ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, якія пакідаюць камэнтары ў інтэрнэце.

«Нехта захацеў зрабіць той ці іншы камэнтар. Ён адпраўляе сваё пасланьне на той ці іншы інтэрнэт-рэсурс і пакідае нумар тэлефона. Туды яму прыйдзе код», — патлумачыў Карлюкевіч парадак ідэнтафікацыі карыстальнікаў праз тэлефонныя нумары.

Нумар тэлефона будзе відаць толькі адміністратарам рэсурсу, але ўладальнікі сайтаў павінныя будуць даваць інфармацыю сілавікам на запыт, дадаў Карлюкевіч.

Зьмены ў закон «Аб СМІ» набудуць моц зь 1 сьнежня.

У верасьні быў апублікаваны праект Палажэньня аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, дзе даваліся тлумачэньні, як чытачы сайтаў змогуць пакідаць камэнтары ў інтэрнэце.

Адзіны спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў на сайтах, указаны ў дакумэнце, — праз абанэнцкія нумары. Такім чынам, зарэгістравацца праз сацыяльныя сеткі ці электронную пошту будзе нельга.

Уласьнікі інтэрнэт-рэсурсаў змогуць зьбіраць наступныя пэрсанальныя дадзеныя карыстальнікаў:

  • імя і прозьвішча,
  • пол, дату і месца нараджэньня,
  • адрас электроннай пошты,
  • дата і час разьмяшчэньня паведамленьняў/камэнтароў на сайце,
  • МАС-адрас прылады,
  • IP-адрас.

Што варта ведаць пра папраўкі ў закон аб СМІ

Палата прадстаўнiкоў 14 чэрвеня прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі. Зьмены набудуць моц з 1 сьнежня.

Дакумэнт утрымлівае шэраг новаўвядзеньняў, у прыватнасьці:

  • пашырэньне пераліку інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена;
  • абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў;
  • абмежаваньне ўдзелу іншаземцаў у беларускай інфапрасторы.

Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ

Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў заяўлялі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўсталяваць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.

Прадстаўнікоў мэдыясупольнасьці запрасілі на дапрацоўку зьменаў у закон аб СМІ, але на канчатковы варыянт законапраекту гэта не паўплывала.

Большасьць прапаноў, якія ўносілі праваабаронцы, у законе не былі зафіксаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG