Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старую «дошку БНР» усталявалі ў доме побач з тым, дзе абвяшчалі незалежнасьць


Фрагмэнт новай дошкі, якую зрабіў скульптар Ігар Засімовіч.

Мэмарыяльную дошку, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе, усталявалі ў піўным бары BeerShow, які месьціццца на Валадарскага 7 у Менску.

Гэта суседні будынак з домам 9 па вуліцы Валадарскага, у якім 25 сакавіка 1918 году была прынятая Трэцяя Ўстаўная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасьць БНР.

Менскія гарадзкія ўлады далі папярэднюю вусную згоду на ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі на Валадарскага 9 яшчэ на пачатку сакавіка, але канчатковай згоды няма дагэтуль. За кошт ахвяраваньняў (патрэбную суму сабралі за тры гадзіны) скульптар Ігар Засімовіч вырабіў новую дошку з бронзы.

Мастацкая рада Менгарвыканкаму сёлета ў красавіку зацьвердзіла вонкавы выгляд дошкі, аднак, насуперак ранейшым дамоўленасьцям, афіцыйнага рашэньня аб усталяваньні не атрымана.

Што важна ведаць пра «дошку БНР»

1 сакавіка кіраўніцтва Менгарвыканкаму дазволіла ўсталяваць мэмарыяльную дошку на вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта тут 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дом, дзе была абвешчана Трэцяя Ўстаўная грамата БНР.
Дом, дзе была абвешчана Трэцяя Ўстаўная грамата БНР.

  • Шыльду зрабілі з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Надпіс на новай дошцы зроблены афіцыйным правапісам; такое было патрабаваньне ўладаў.
  • Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны.
  • Дошку плянавалі ўсталяваць напярэдадні 23 сакавіка, але не ўсталявалі цягам наступных 5 месяцаў.
  • 941 подпіс сабрала летась пэтыцыя за ўсталяваньне памятных знакаў на будынках зьвязаных з гісторыяй БНР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG