Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. Наколькі ў Беларусі ў мужчын заробак вышэйшы, чым у жанчын


Жаночы заробак у Беларусі — меншы за 3/4 мужчынскага.

Паводле зьвестак Белстату, у 2017 годзе мужчыны зараблялі на 281,6 рубля больш за жанчын.

Паводле статыстыкі, у ніводнай галіне жанчына не зарабляе больш за мужчыну.

  • Найбольшая розьніца ў заробку — сярод супрацоўнікаў сфэры інфармацыі і сувязі: 58,9%;
  • Найменшая — сярод тых, хто займаецца апэрацыямі зь нерухомасьцю: 96,8%.

У параўнаньні з 2016 годам розьніца паміж заробкамі сярэднестатыстычных мужчыны і жанчыны павялічылася на 95,7 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG