Праўда ці фэйк? Тэст пра падзеі мінулага тыдня
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Праўда ці фэйк? Тэст пра падзеі мінулага тыдня
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Праўда ці фэйк? Адкажыце на пытаньні пра падзеі мінулага тыдня
Пачаць тэст

Праверце, наколькі ўважліва вы сачылі за публікацыямі Радыё Свабода

Пытаньне 1: Якое рашэньне прыняў Сынод Расейскай Праваслаўнай Царквы ў Менску?
Абвясьціць анатэму Канстантынопальскаму патрыярхату
Спыніць усе кантакты з Канстантынопалем
Спыніць эўхарыстычныя сувязі з Канстантынопальскім патрыярхатам
Абвясьціць царкоўную ўнію з каталіцкім касьцёлам

Спыніць эўхарыстычныя сувязі з Канстантынопальскім патрыярхатам

Таксама РПЦ назвала сьпіс месцаў, за малітвы ў якіх цяпер могуць нават адлучыць ад царквы.

«Раскол» тычыцца і беларускіх вернікаў РПЦ. Але, як тлумачыла Свабодзе тэоляг Натальля Васілевіч, кожны вернік сам можа вырашыць, як ставіцца да рашэньня РПЦ.

Пытаньне 2: За што звольнілі праваслаўнага сьвятара Аляксандра Шрамко?
Заклікаў да аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы
Схадзіў на споведзь у касьцёл
Крытыкаваў патрыярха Кірыла
Не памаліўся на ноч

13 кастрычніка ля сабора Сьвятога Духа патрыярха Кірыла сустракалі хлебам з сольлю, але ён прайшоў міма. Звычайныя вернікі глядзелі набажэнства на экране.

Гэта скрытыкаваў у сваім фэйсбуку сьвятар менскага прыходу Аляксандар Шрамко

Пытаньне 3: Што пачалі будаваць у Курапатах?
Музэй ахвяраў палітычных рэпрэсій
Падмурак для мэмарыяльнага знаку
Аўтамабільную стаянку для наведнікаў «Поедем поедим»
Тэнісныя корты

На гэтым тыдні Курапатах пачаліся падрыхтоўчыя працы для ўсталяваньня дзяржаўнага помніку ва ўрочышчы.

Якім будзе помнік у Курапатах і што за жарсьці вакол яго?

Пытаньне 4: Каму абвешчаны прысуд за дзедаўшчыну ў Печах?
Міністру абароны
Камандзіру вайсковай часткі ў Печах
Камандзіру роты і прапаршчыку
Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму

Старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку асудзілі на 6 гадоў турмы, прапаршчыка Артура Вірбала — на 4 гады турмы

БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА ІМЯ АЛЯКСАНДРА КОРЖЫЧА

Пытаньне 5: Чаму перанесьлі прэм’еру опэры «Салямэя?
За тое, што Салямэя цалуе адсечаную галаву
Абураныя праваслаўныя вернікі напісалі ліст
Міністэрства культуры прыняло рашэньне
Была рэкамэндацыя Беларускай праваслаўнай царквы

На прэм'еру опэры «Салямэя», якая адбылася 18–20 кастрычніка, прадалі ўсе квіткі.

У верасьні прэм’еру «Салямэі» перанесьлі больш як на месяц з прычыны ліста праваслаўных вернікаў. Беларуская праваслаўная царква не падтрымала выказаную вернікамі пазыцыю.

Пытаньне 6: Як называецца новая кніга журналіста Свабоды Сяргея Навумчыка?
«93»
«94»
«1984»
«1937»

На гэтай тыдні адбыліся прэзэнтацыі кнігі «Дзевяноста трэці» Сяргея Навумчыка.

«Дзевяноста трэці» — пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.

Пытаньне 7: Куды Аляксандар Лукашэнка прапанаваў накіроўваць студэнтаў падчас летніх вакацый?
У будаўнічыя атрады
На практыку ў замежныя ўнівэрсытэты
У войска
На ўборку ўраджаю

Лукашэнка прапанаваў летам адпраўляць студэнтаў у войска некалькі разоў, каб пасьля першага курсу яны атрымалі пачатковую вайсковую падрыхтоўку, пасьля другога — вайсковую спэцыяльнасьць.

«Мужык павінен умець размаўляць са зброяй», — заявіў Лукашэнка.

На пачатку кастрычніка Лукашэнка заявіў, што адтэрміноўкі ад войска даюцца 80% прызыўнікоў. Цягам паўгодзьдзя-году ўлады будуць займацца зьмяншэньнем гэтай лічбы.

Пытаньне 8: Што сказаў Пуцін пра магчымасьць ядзернага ўдару?
«Агрэсара „замочым“ у сарціры»
«Мы як пакутнікі трапім у рай, а яны проста здохнуць»
«А навошта нам такі сьвет, калі там ня будзе Расеі?»
«Страх узаемнага зьнішчэньня заўсёды стрымліваў асноўныя ваенныя дзяржавы ад рэзкіх рухаў»

Прэзыдэнт Расеі паспрабаваў растлумачыць, чаму ў расейскай канцэпцыі пра ядзерную зброю няма прэвэнтыўнага ўдару.

Адказ Пуціна ў зале сустрэлі сьмехам і пляскамі ў ладкі.

Пытаньне 9: Супраць чаго выйшлі пратэставаць жыхары Багушэўску?
Супраць закрыцьця пасялковай крамы
Супраць закрыцьця лякарні
Cупраць звальненьня кіраўніка гаспадаркі
Супраць зносу помніка Леніну

Жыхары Багушэўску на Віцебшчыне 18 кастрычніка выйшлі пратэставаць супраць закрыцьця лякарні. Улады паабяцалі пратэстоўцам дадатковы аўтобус у Сянно, дзе ёсьць паліклініка.

А жыхары Валосавічаў на Гомельшчыне 9 кастрычніка ня выйшлі на працу ў абарону кіраўніка сельскай гаспадаркі, якога ўлады хацелі звольніць. Страйк скончыўся ўвечары таго ж дня, бо ўлады паабяцалі, што кіраўнік застанецца на пасадзе. Ён ўзначальвае гаспадарку ўжо 19 гадоў.

Пытаньне 10: У якім будынку 30 гадоў таму ўтварылі аргкамітэт БНФ?
Вул. Варвашэні, 8
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Палац прафсаюзаў у Вільні
Кватэра ў Менску насупраць будынку КДБ

19 кастрычніка 1988 году ў памяшканьні тагачаснага Дому кіно (касьцёл Сьв. Сымона і Алены) быў утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

АДНЫ СЬВЯТКУЮЦЬ 30-ГОДЗЬДЗЕ БНФ, ДРУГІЯ — 100-ГОДЗЬДЗЕ КАМСАМОЛУ

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз