Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пра магчымасьць ядзернага ўдару: «Мы трапім у рай, а яны здохнуць»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 18 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэньні дыскусійнага клюбу «Валдай». У прыватнасьці, прэзыдэнт РФ паспрабаваў растлумачыць, чаму ў расейскай канцэпцыі пра ядзерную зброю няма прэвэнтыўнага ўдару. Адказ Пуціна ў зале сустрэлі сьмехам і пляскамі ў ладкі.

«Агрэсар усё адно павінен ведаць, што адплата непазьбежная, што ён будзе зьнішчаны. А мы — ахвяра агрэсіі, мы, як пакутнікі, патрапім у рай. А яны проста паздыхаюць, — сказаў Пуцін, дадаўшы, — яны проста пакаяцца не пасьпеюць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG