Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачаліся вайсковыя вучэньні «Чыстае неба – 2018» з удзелам 8 краінаў NATO


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У «Чыстым небе –​ 2018» возьмуць удзел усяго 700 чалавек, але палова зь іх будзе іншаземцамі. І будзе шмат паветранай тэхнікі.

Міністэрства абароны Ўкраіны адкрыла сэрыю маштабных вайскова-паветраных вучэньняў з ЗША ды іншымі краінамі Паўночнаатлянтычнага альянсу. 12-дзённыя вучэньні «Чыстае неба-2018» праводзіцца на захадзе Ўкраіны, у Хмяльніцкай і Віньніцкай абласьцях.

У манэўрах бярэ ўдзел каля 700 вайскоўцаў, палова зь якіх прадстаўляюць краіны NATO: ЗША, Вялікую Брытанію, Нідэрлянды, Бэльгію, Данію, Эстонію, Польшчу і Румынію.

Самалёт F-15C, архіўнае фота
Самалёт F-15C, архіўнае фота

Больш за дзясяць амэрыканскіх самалётаў будуць удзельнічаць у манэўрах разам з трыма дзясяткамі ўкраінскіх. З боку ЗША будуць зьнішчальнікі F-15C Eagle, вайскова-транспартныя самалёты C-130J Super Hercules, запраўшчык KC-135 Stratotanker і бесьпілётнікі. Польскія, румынскія і ўкраінскія самалёты будуць упершыню працаваць у паветры разам.

Мэтай вучэньняў, паводле Мінабароны Ўкраіны, ёсьць павышэньне ўзроўню падрыхтоўкі экіпажаў пры выкананьні тактычных задачаў у кааліцыйным асяродзьдзі, павышэньне ўзроўню сумяшчальнасьці з паветранымі сіламі ЗША і іншых краінаў NATO пры супольных паветраных апэрацыях у абароне паветранай прасторы, трэніроўкі ў пошукавых і ратавальных апэрацыях, аэрамэдычнай эвакуацыі і ў галіне кібэрбясьпекі.

Вучэньні накіраваныя «на ўмацаваньне рэгіянальнага патэнцыялу для абароны сувэрэнітэту паветранай прасторы і садзеяньня міру і бясьпецы на аснове супрацы», заявілі ў Вайскова-паветраных сілах ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG