Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На захадзе Ўкраіны сумесна з NATO праводзяцца вайсковыя манэўры


Амэрыканскае вайсковае злучэньне на парадзе ў гонар Дня незалежнасьці Ўкраіны, Кіеў, 24 жніўня 2018
Амэрыканскае вайсковае злучэньне на парадзе ў гонар Дня незалежнасьці Ўкраіны, Кіеў, 24 жніўня 2018

Сёньня ва Ўкраіне, на Яварыўскім палігоне на Львоўшчыне, пачаліся шматнацыянальныя вайсковыя вучэньні «Хуткі трызубец» (Rapid Trident 2018) з удзелам падразьдзяленьняў армій Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Пра гэта паведаміла Мінабароны краіны. Яно назвала гэтыя манэўры найбуйнейшымі ў гісторыі. У вучэньнях возьмуць прымуць удзел вайскоўцы 14-ці краін: 10-ці краін-чальцоў і 4-х краін-партнэраў NATO. У ліку ўдзельнікаў — Украіна, ЗША, Азэрбайджан, Баўгарыя, Вялікабрытанія, Грузія, Данія, Канада, Літва, Малдова, Нямеччына, Румынія, Польшча і Турэччына.

У вучэньнях задзейнічана звыш 350 адзінак тэхнікі і больш за 2 тысячы вайскоўцаў, большасьць украінскіх удзельнікаў манэўраў — вэтэраны баявых дзеяньняў на Данбасе. Партнэры адпрацуюць задачы баявога, лягістычнага і гуманітарнага характару. Вучэньні працягнуцца два тыдні.

Адначасова ў Грузіі пачаліся дзесяцідзённыя вайсковыя вучэньні «Спрытны дух» (Agile Spirit 2018.). У іх удзельнічаюць вайскоўцы з дзесяці краін-чальцоў і партнэраў Паўночнаатлянтычнага альянсу. Яны праходзяць на ваеннай базе «Сэнакі». У жніўні 2008 году яна была амаль цалкам зьнішчаная расейскімі войскамі, якія ўварваліся ў заходнюю Грузію з тэрыторыі Абхазіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG