Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вызваліў «дармаедаў» ад працы на перапісе насельніцтва


«Марш недармаедаў» у Менску, 15 сакавіка 2017 году, ілюстрацыйнае фота
«Марш недармаедаў» у Менску, 15 сакавіка 2017 году, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ (PDF) аб зьменах у папярэдні ўказ «Аб правядзеньні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва» (PDF).

Новым указам вызначана, што збор пэрсанальных зьвестак можа адбывацца праз запаўненьне перапісных лістоў у інтэрнэце — так пройдзе ня ўвесь перапіс, але грамадзянам дазволяць запоўніць лісты самастойна, без удзелу перапісчыкаў.

Як менавіта будзе адбывацца аўтарызацыя (пацьверджаньне таго, што ліст запаўняе гэты самы грамадзянін, а ня нехта ад ягонага імя), пакуль невядома. Лукашэнка даручыў Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту зрабіць захады ў рэалізацыі «інтэрнэт-перапісу».

Таксама ўказ скасоўвае пункт, паводле якога да перапісу ў якасьці часовага пэрсаналу дазвалялася прыцягваць «дармаедаў» — тых, хто за год ня ўдзельнічаў у «фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў» больш за 183 дні.

За працу на перапісе «дармаедам» абяцалі вызваленьне ад «падатку на дармаедаў». Праўда, ва ўказе быў няпэўны момант: прыцягваць мелі права тых, хто «не напрацаваў» 183 дні за 2019 год – а перапіс мае адбыцца 4–30 кастрычніка 2019 году.

Тым часам у старым указе застаецца права райвыканкамаў, гарвыканкамаў і адміністрацыяў раёнаў Менску прыцягваць да перапісу:

  • студэнтаў дзённай формы ВНУ і ўстановаў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі;
  • работнікаў дзяржаўных установаў;
  • афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных;
  • пэнсіянэраў.

Адказнасьць за адмову ад удзелу ў працы на перапісе ўказам не апісаная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG