Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці згортваецца беларуская шматвэктарнасьць? Што значаць словы Лукашэнкі ў Душанбэ

Алякандар Лукашэнка, архіўнае фота
Алякандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі на саміце СНД адзначыўся антызаходняй рыторыкай. Да чаго б гэта?

Увага да цяперашняй паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ на чарговы саміт СНД была выклікана ня ўласна самім гэтым форумам. Бо Садружнасьць незалежных дзяржаў даўно перастала быць дзейнай міжнароднай арганізацыяй, а ператварылася ў клюб прэзыдэнтаў, пляцоўкай для сустрэч і кулюарных перамоваў кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаў.

Таксама невялікую цікавасьць выклікаў і тое, што паездцы Лукашэнкі на саміт СНД спадарожнічаў ягоны рабочы візыт у Таджыкістан, перамовы з тамтэйшым кіраўніком Эмамалі Рахмонам. Беларускі лідэр быў у гэтай краіне ў траўні. Гандаль паміж Беларусьсю і Таджыкістанам невялікі, у 2017 годзе ён склаў усяго $43 млн.

Важнасьць паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ была абумоўлена найперш меркаванай сустрэчай з Уладзімерам Пуціным і магчымасьцю вырашэньня спрэчных пытаньняў у двухбаковых адносінах, якія не ўдалося вырашыць у Сочы. Гэтыя перамовы ў таджыкскай сталіцы былі анансаваны самім кіраўніком Беларусі на нарадзе 22 верасьня.

Ён заявіў тады, што тэма ўзнаўленьня грашовых субсыдый па схеме «перетаможкі» і імпарту Беларусьсю расейскіх нафтапрадуктаў працягвае абмяркоўвацца, «і ў Душанбэ канчаткова ўзгоднім рашэньне гэтага пытаньня». І з заяваў амбасадара Расеі Міхаіла Бабіча ў Магілеве пра тое, што хутка прэзыдэнты аб'явяць пра вынікі дамоўленасьцяў, можна было меркаваць, што гэта як раз будзе зроблена ў Душанбэ.

Аднак 27 верасьня высьветлілася, што ў праграме візыту Уладзімера Пуціна ў Душанбэ сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам не прадугледжана.

Тым ня менш, паводле камэнтара кіраўніка Беларусі расейскім тэлеканалам, яго сустрэча з Пуціным, усё ж адбылася. І абмяркоўвалі яны пытаньне бясьпекі. Можна меркаваць, што перамовы былі кароткімі, дзесьці ў кулюарах, што нават журналісты іх не зафіксавалі. Пра нейкія практычныя вынікі нічога не паведамляецца.

Аднак зьвяртае на сябе ўвагу нечаканая рыторыка Лукашэнкі ў Душанбэ. Яна была заўважна антызаходняй. Чаго не было ўжо шмат гадоў.

Апошнімі гадамі, асабліва пасьля нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам, перамоваў у Менску па ўрэгуляваньні крызісу вакол Украіны, афіцыйны Менск вылучыў новы канцэпт замежнай палітыкі. Беларусь абвяшчалася донарам бясьпекі, міратворцам, беларуская сталіца прэтэндавала на ролю Хэльсінкі-2.

Выступаючы ў траўні на форуме «Мінскі дыялёг» Лукашэнка казаў:

«Мы не з Расеяй супраць Эўропы і не з Эўропай супраць Расіі. Для нас у прынцыпе непрымальнае пытаньне, з кім мы». Беларускія афіцыйныя асобы ўвесь час выступалі з ідэяй «інтэграцыі інтэграцый», маючы на ўвазе шчыльнае супрацоўніцтва Эўразійскага эканамічнага саюзу з Эўразьвязам.

На гэтым тле заявы Лукашэнкі ў Душанбэ гучалі зусім па-іншаму. Найперш, ідэя «інтэграцыі інтэграцый» была перафармулявана. Кіраўнік Беларусі, выступаючы на саміце Садружнасьці незалежных дзяржаў заявіў:

«Мяркую, што ўзаемадзеяньне ў фармаце СНД павінна быць сынхранізавана з інтэграцыйнымі працэсамі ў Вялікі Эўразіі, асабліва ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Варта вызначыць напрамкі для спалучэньня магчымасьцяў нашых краін з буйнымі міжнароднымі праектамі, у першую чаргу з Эканамічным поясам Шаўковага шляху».

Бачыце, у якасьці партнэраў ужо прапануюцца ШАС, кітайскі праект Шаўковага шляху, а не Эўразьвяз.

Больш за тое, Лукашэнка «наехаў» на Захад:

«Сёньня сусьветныя рынкавыя адносіны ўсё больш губляюць прыкметы цывілізаванага ўзаемадзеяньня паміж краінамі. Мы бачым, як з падачы Захаду безапэляцыйна, у аднабаковым парадку руйнуецца ствараемая дзесяцігодзьдзямі сыстэма міжнароднага гандлю».

А ў згаданым ужо інтэрвію расейскім тэлеканалам кіраўнік Беларусі казаў пра ваенную небясьпеку з боку Захаду:

«Пытаньне бясьпекі – гэта, можна сказаць, цэнтральнае пытаньне сёньняшняга саміту. Усе прэзыдэнты пра гэта кажуць. Нават мы, здавалася б, спакойная Беларусь, пастаянна пра гэта гаворым, улічваючы яшчэ і тыя небясьпекі і выклікі, якія ўтойваюць у сабе дзеяньні заходніх дзяржаў і НАТА каля нашых межаў, ля межаў Саюзнай дзяржавы».

Лукашэнкі і піраміды з гранатаў. Сюррэалістычныя ФОТА з саміту ў Таджыкістане

Тэрыторыю ўрадавай рэзыдэнцыі ўпрыгожылі інсталяцыямі з садавіны, якія вырошчваюць у Таджыкістане
1/11 Тэрыторыю ўрадавай рэзыдэнцыі ўпрыгожылі інсталяцыямі з садавіны, якія вырошчваюць у Таджыкістане
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
На саміце — і на «Вечары дружбы» — прысутнічалі кіраўнікі 9 краінаў СНД. Не было прэзыдэнта Ўкраіны, якая фактычна выйшла з СНД.
2/11 На саміце — і на «Вечары дружбы» — прысутнічалі кіраўнікі 9 краінаў СНД. Не было прэзыдэнта Ўкраіны, якая фактычна выйшла з СНД.
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
3/11
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Аляксандар Лукашэнка прысутнічаў на «Вечары дружбы» з малодшым сынам Мікалаем (на фота другі зьлева). На большасьць здымкаў Мікалай Лукашэнка ня трапіў
4/11 Аляксандар Лукашэнка прысутнічаў на «Вечары дружбы» з малодшым сынам Мікалаем (на фота другі зьлева). На большасьць здымкаў Мікалай Лукашэнка ня трапіў
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
5/11
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Паводле прэс-службы Эмамалі Рахмона, выстава «вызначалася стракатасьцю і багацьцем», гасьцей «асабліва прывабілі цытрусавыя»​
6/11 Паводле прэс-службы Эмамалі Рахмона, выстава «вызначалася стракатасьцю і багацьцем», гасьцей «асабліва прывабілі цытрусавыя»​
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
7/11
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Аляксандар Лукашэнка атрымлівае гранат з рук кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева, паміж імі — прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян
8/11 Аляксандар Лукашэнка атрымлівае гранат з рук кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева, паміж імі — прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Эмамалі Рахмон (справа) нязьменна кіруе Таджыкістанам з 1992 году. Ягоны афіцыйны тытул — «Заснавальнік міру і нацыянальнага адзінства, Лідэр нацыі»
9/11 Эмамалі Рахмон (справа) нязьменна кіруе Таджыкістанам з 1992 году. Ягоны афіцыйны тытул — «Заснавальнік міру і нацыянальнага адзінства, Лідэр нацыі»
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
&laquo;У ходзе знаёмства з выставай было адзначана, што ўзоры выстаўленай прадукцыі ў асноўным ёсьць экспартнымі, а таджыцкі бок гатовы супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі краінамі &ndash; чальцамі СНД і іншымі дзяржавамі з мэтай пастаўкі ім высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі&raquo;, &mdash; адзначыла прэс-служба Рахмона.<br />
&nbsp;
10/11 «У ходзе знаёмства з выставай было адзначана, што ўзоры выстаўленай прадукцыі ў асноўным ёсьць экспартнымі, а таджыцкі бок гатовы супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі краінамі – чальцамі СНД і іншымі дзяржавамі з мэтай пастаўкі ім высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі», — адзначыла прэс-служба Рахмона.
 
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч 25 верасьня анансаваў, што 28-га &mdash; пасьля саміту СНД &mdash; &laquo;будуць канчаткова ўзгодненыя некаторыя дэталі&raquo; ў расейска-беларускім дыялёгу. Ён дадаў, што між Беларусьсю і Расеяй &laquo;ніякіх падвіслых пытаньняў не засталося і ня будзе&raquo;. У Таджыкістане, паводле неафіцыйных зьвестак, не плянуецца сустрэч Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у фармаце &laquo;адзін на адзін&raquo;<br />
&nbsp;
11/11 Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч 25 верасьня анансаваў, што 28-га — пасьля саміту СНД — «будуць канчаткова ўзгодненыя некаторыя дэталі» ў расейска-беларускім дыялёгу. Ён дадаў, што між Беларусьсю і Расеяй «ніякіх падвіслых пытаньняў не засталося і ня будзе». У Таджыкістане, паводле неафіцыйных зьвестак, не плянуецца сустрэч Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у фармаце «адзін на адзін»
 
У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Previous slide
Next slide

І тое, што менавіта гэтае пытаньне, паводле Лукашэнкі, ён абмяркоўваў з Пуціным, далі падставу экспэртам казаць, што гаворка ішла пра стварэньне расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Варта таксама ўзгадаць шэраг крокаў, якія зрабіў апошнім часам афіцыйны Менск у піку Украіны. Лукашэнка запатрабаваў узмоцніць беларуска-ўкраінскую мяжу, бо нібыта адтуль у Беларусь пранікае зброя. Беларуская дэлегацыя ў ААН галасуе супраць усіх прапановаў Украіны.

З усяго гэтага можна зрабіць выснову, што адной з умоваў расейскай эканамічнай дапамогі Беларусі, якія выставіла Масква, зьяўляецца большая і актыўная салідарнасьць з Расеяй у яе канфлікце з Захадам і Украінай. І Лукашэнка вымушаны рабіць пэўныя асьцярожныя крокі ў гэтым кірунку. Дык што, беларуская шматвэктарнасьць згортваецца?

Думаю, рана рабіць такія высновы. Лукашэнка будзе круціцца, ягоныя заявы перад рознай аўдыторыяй стануць усё больш супярэчыць адна другой. Але беларусам да гэтага не прывыкаць.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода

    Кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі «Александр Лукашенко. Политический портрет» (2010), адзін з самых цытаваных палітычных камэнтатараў Беларусі.

    На Свабодзе — ад 1999 году.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG