Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пахваліў «дзівосныя» інтэр’еры рэзыдэнцыі Эмамалі Рахмона. ФОТА

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка наведаў Палац Нацыі, аглядзеў інтэр’еры
Аляксандар Лукашэнка наведаў Палац Нацыі, аглядзеў інтэр’еры

У час візыту на саміт СНД у Душанбэ Аляксандар Лукашэнка на запрашэньне кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона наведаў ягоны Палац Нацыі.

Аляксандар Лукашэнка, як піша ягоная прэс-служба, 29 верасьня «даў высокую ацэнку» рабоце майстроў, якія ўпрыгожвалі палац драўлянай разьбой.

«Гэта ня проста прыгода, гэта дзівосная праца», — апісаў Лукашэнка інтэр’еры Палацу Нацыі.

Аляксандар Лукашэнка і Эмамалі Рахмон
Аляксандар Лукашэнка і Эмамалі Рахмон
Ацэнкі інтэр’ераў Лукашэнкам перадаюць толькі адносна драўлянай разьбы. Ці камэнтаваў ён аздабленьне іншых заляў, як гэтай на фота, не паведамляецца
Ацэнкі інтэр’ераў Лукашэнкам перадаюць толькі адносна драўлянай разьбы. Ці камэнтаваў ён аздабленьне іншых заляў, як гэтай на фота, не паведамляецца

Паводле Лукашэнкі, таджыкі «падобныя да беларусаў: ветлівыя, прымаюць, стасуюцца, праводзяць куды заўгодна, як толькі пачуюць, што мы зь Беларусі» — такую выснову ён зрабіў пасьля шпацыру па Душанбэ 28 верасьня.

Ён паабяцаў, што да таджыкаў у Беларусі будзе такое самае стаўленьне.

Пасьля візыту ў палац Аляксандар Лукашэнка і Эмамалі Рахмон наведалі вытворчасьць беларускіх трактароў пад Душанбэ (першы падарыў другому сэртыфікат на трактар «Беларус 82.1»). Затым яны, ужо зь Мікалаем Лукашэнкам, паехалі на вінаграднікі (акрамя дэгустацыі былі выступы таджыкскіх танцораў, якія ў тым ліку танчылі «Польку беларускую»).

​За два дні да таго таджыкскі бок зладзіў лідэрам краінаў СНД «Вечар сяброўства» зь сюррэалістычнай выставай таджыкскай садавіны і гародніны. Там прысутнічалі і Аляксандар, і Мікалай Лукашэнкі, але фота мерапрыемства публікавала толькі прэс-служба Рахмона.

У траўні Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ўжо наведвалі Таджыкістан. Тады Рахмон апрануў іх у нацыянальныя таджыкскія строі.

На цяперашняй сустрэчы з Эмамалі Рахмонам Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая ўдзельнічаць у індустрыялізацыі і мадэрнізацыі Таджыкістану, выканаць травеньскія дамоўленасьці, у тым ліку па супольнай вытворчасьці трактароў — 300 машынаў ужо зьбіраюцца прадаць у Аўганістан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG