Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Моладзі БНФ новы кіраўнік

абноўлена
Сябры Моладзі БНФ падчас мітынгу ў Курапатах, чэрвень 2018
Сябры Моладзі БНФ падчас мітынгу ў Курапатах, чэрвень 2018

Моладзь БНФ 25 верасьня ўзначаліў барысавец Дзяніс Мандзік. За яго прагаласавалі 2/3 сяброў рады арганізацыі.

​Мандзік прыйшоў у Моладзь БНФ у 2015 годзе, да абраньня старшынём ён быў намесьнікам кіраўніка арганізацыі.

Папярэдніца Мандзіка Гана Сьмілевіч узначальвала арганізацыю 9 месяцаў, у час кіраваньня Моладзьдзю БНФ яе адлічылі з БДУ.

Апэратыўна зьвязацца з Мандзікам і Сьмілевіч не ўдалося. Як адзначае vk-суполка Моладзі БНФ у камэнтарах, Сьмілевіч на новы тэрмін не балятавалася, але застанецца працаваць у Радзе арганізацыі.

XS
SM
MD
LG