Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста «Маладога фронту» аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы


Архіўнае фота. Падчас збору подпісаў ў падтрымку беларускай мовы
Архіўнае фота. Падчас збору подпісаў ў падтрымку беларускай мовы

У Маскоўскім раённым судзе Менску за ўдзел у зборы подпісаў за адкрыцьцё беларускамоўнага ўнівэрсытэту штрафам на 50 базавых велічынь (1125 рублёў) аштрафаваны актывіст «Маладога фронту» Ягор Сергіенка. Фармальна актывіста пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

13 сакавіка ў Менску пачаліся суды над актывістамі, якія 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, зьбіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы.

Суд над блогерам Эдуардам Пальчысам, які таксама меў адбыцца ў Фрунзенскім раённым судзе Менску, адклалі. Судзьдзя Скуратовіч знайшла парушэньні ў дакумэнтах, якія міліцыянты склалі на актывіста, і адправіла справу на дапрацоўку.

Эдуард Пальчыс на разбор сваёй справы не зьявіўся.

Напярэдадні актывіст так камэнтаваў заведзеную на яго адміністрацыйную справу:

«Калі браць Канстытуцыю, гэта [права зьбіраць подпісы] нават не абмяркоўваецца. Але зразумела, што ў нас любяць падладжваць законы пад тое „як трэба“, таму ў нас на сход нават дзесяці чалавек трэба браць дазвол. Але паводле Канстытуцыі ёсьць права. Тым больш пытаць у некага дазвол, каб зьбіраць у Беларусі подпісы за беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт, гэта неяк недарэчна», — сказаў Эдуард Пальчыс Праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве былі складзены таксама на актывістаў «Моладзі БНФ» Ганну Сьмілевіч, Дзяніса Мандзіка і Аляксандру Патапаву.

27 лютага лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў за адкрыцьцё беларускамоўнага ўнівэрсытэту.

Як у Менску зьбіралі подпісы за беларусізацыю адукацыі. Фота

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG