Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў у падтрымку беларускай мовы


Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі 2188 подпісаў за навучаньне па-беларуску

Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы за беларусізацыю адукацыі і стварэньне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўнівэрсытэту.

Зьміцер Дашкевіч робіць копіі падпісных аркушаў
Зьміцер Дашкевіч робіць копіі падпісных аркушаў

Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Менску і па ўсёй краіне.

У Міністэрства адукацыі Дашкевіч перадаў 2188 подпісаў. Плюс 500 чалавек падпісаліся пад зваротам на petitions.by. Яшчэ каля 110 подпісаў сабралі актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску. Гэтыя подпісы таксама дашлюць у Міністэрства адукацыі.

Зьміцер Дашкевіч у Міністэрстве адукацыі
Зьміцер Дашкевіч у Міністэрстве адукацыі

«Я задаволены і зьдзіўлены такой актыўнасьцю ў марозныя дні, ня вельмі спрыяльныя для збору подпісаў. Напрыклад, 25 лютага ў пераходзе мэтро „Кастрычніцкая“ два чалавекі сабралі 550 подпісаў. Я магу параўнаць з подпісамі за бел-чырвона-белы сьцяг — за мову падпісваліся актыўней. Я думаў, мы зьбяром 1000–1500 подпісаў, а сабралі ў два разы больш», — сказаў Свабодзе Зьміцер Дашкевіч.

Падпісанты заклікаюць распрацаваць праграму адраджэньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўнівэрсытэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG