Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч зьбірае подпісы ў цэнтры Менску за беларусізацыю адукацыі. ВІДЭА


Зьміцер Дашкевіч

У межах агульнанацыянальнай акцыі #Мова2018 21 лютага лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч з аднадумцамі па ўсёй Беларусі пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй за беларусізацыю адукацыі і стварэньне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўнівэрсытэту. Адрасаты звароту — Міністэрства адукацыі Беларусі і Савету міністраў.

Свабода вяла відэатрансьляцыю, як Дашкевіч зьбіраў подпісы ў цэнтры Менску.

​«Сёньня, пад прыкрыцьцём „двуязічія“ ў Беларусі зьдзяйсьняецца этнацыд беларускага народу, вынішчэньне беларускай мовы. 10-мільённы народ не мае ніводнай вышэйшай навучальнай установы на роднай мове. Адмыслова ствараюцца юрыдычныя і арганізацыйныя перашкоды для выхаваньня і адукацыі дзяцей на роднай мове», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Яе аўтары заклікаюць органы ўлады распрацаваць праграму адрэджэньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўнівэрсытэт.

Як у Менску адзначаць Дзень роднай мовы. Тузін імпрэзаў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG