Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў Сочы. Што вядома на гэты момант


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы 21 верасьня ў Сочы

Афіцыйная частка завяршылася, але сустрэча працягваецца. Пра вынікі ніякіх паведамленьняў няма. Гэта чацьвёртая за год (або пятая, калі лічыць фінал футбольнага чэмпіянату сьвету) сустрэча Лукашэнкі і Пуціна.

  • Каля 15 гадзіны 21 верасьня ў расейскім Сочы пачаліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Адпачатку старт быў заплянаваны на 13-ю, прычыны спазьненьня не называліся. Перад гэтым сустракаліся прэм’ер-міністры Дзьмітрый Мядзьведзеў і Сяргей Румас.
  • Празь шэсьць гадзін пасьля пачатку перамоваў пра вынікі не вядома нічога.
  • Афіцыйна паведамлялася толькі, што афіцыйная частка завяршылася (цягнулася каля трох гадзін). БелТА адзначае, што перамовы працягваюцца ў фармаце працоўнага абеду.
  • Паводле зьвестак Gazeta.ru, афіцыйных заяваў па выніках сустрэчы пакуль не плянуецца. Выданьне дадае: «Малаверагодна, што ўдалося дамовіцца па ўсіх праблемах».
  • Паводле РИА Новости, Лукашэнка і Пуцін «пакаталіся на электракары па рэзыдэнцыі», на вячэру ім падалі шэрбэт у талерачках зь міні-кавуноў. Беларуская дэлегацыя прыбыла на сустрэчу з таямнічымі каробкамі — выданьне з гэтай нагоды згадвае, што «Лукашэнка на пачатку верасьня сабраў ураджай бульбы і бахчавых на сваім участку».
  • Перад пачаткам перамоваў Пуцін казаў, што яму з Лукашэнкам «трэба зьверыць гадзіньнікі па некаторых пытаньнях, асобныя зь іх даўрэгуляваць», згадваў пытаньні ў сельскай гаспадарцы і энэргетыцы.
  • Пуцін і Лукашэнка ўжо сустракаліся сёлета ў жніўні, у ліпені (неафіцыйна), у чэрвені і ў траўні. Пасьля ўсіх гэтых сустрэчаў пра нейкія значныя вынікі ў пытаньнях «харчовых войнаў» або энэргарэсурсаў не паведамлялася.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG