Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік найбуйнейшага банку Даніі сышоў у адстаўку праз скандал з адмываньнем грошай


Кіраўнік Danske Bank сышоў у адстаўку пасьля таго, як прагучалі абвінавачваньні, што праз аддзяленьне ў Эстоніі адмываліся грошы з Расеі, Украіны і Азэрбайджану.

Выканаўчы дырэктар Danske Bank Томас Борг 19 верасьня сышоў у адстаўку. Адстаўка зьвязаная з абвінавачваньнямі, што праз эстонскае падразьдзяленьне банку ад 2007 па 2015 год было адмыта каля $ 234 млрд, прычым «падазронымі» паводле эўрапейскіх і амэрыканскіх законаў аб адмываньні грошай можна было лічыць большую частку транзакцыяў, якія прайшлі праз банк.

«Відавочна, што Danske Bank не справіўся са сваімі абавязкамі ў частцы магчымага адмываньня грошай. Я глыбока шкадую пра гэта», — заявіў Томас Борг.

Danske Bank — найбуйнейшы банк Даніі, ён быў заснаваны ў 1871 годзе. Цяпер у яго больш як 5 млн кліентаў: у скандынаўскіх краінах, у краінах Балтыі (Літве, Латвіі, Эстоніі), а таксама ў Ірляндыі. Хоць банк не працуе ні ў Расеі, ні ва Ўкраіне, ні ў Азэрбайджане, ім актыўна карысталіся кампаніі з гэтых краінаў і іншых рэгіёнаў СНД для пералічэньня грошай на захад і атрыманьня іх з-за мяжы, у тым ліку ад афшорных кампаніяў. Значная частка такіх апэрацыйяў праходзіла менавіта праз эстонскае падразьдзяленьне.

Цэнтар дасьледаваньня карупцыі раней паведамляў, што эстонскімі банкамі карыстаўся стрыечны брат расейскага прэзыдэнта Ігар Пуцін. Улетку 2018 году пазоў да Danske Bank таксама падаў заснавальнік фонду Hermitage Capital Уільям Браўдэр: ён лічыць, што яго эстонскае падразьдзяленьне было адным з асноўных каналаў вываду грошай з расейскага бюджэту (менавіта гэтую схему раскрыў юрыст фонду Сяргей Магніцкі).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG