Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелая ад новага атручваньня ў Солсбэры абвінаваціла Пуціна


Катэдральны сабор Солсбэры.
Катэдральны сабор Солсбэры.

Пацярпелай ад атручваньня ў брытанскім Солсбэры тыдзень таму аказалася 30-гадовая Ганна Шапіра — грамадзянка Ізраілю і ўраджэнка Расеі, а таксама яе 42-гадовы муж Алекс Кінг.

Пра гэта паведамляе брытанскі таблёід The Sun. У інтэрвію выданьню Шапіра сказала, што баіцца за сваю бясьпеку.

Шапіра ўпэўненая, што за спробай атручваньня стаіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, паколькі яна нібыта ведае вялікую колькасьць багатых расейскіх бізнэсмэнаў у Лёндане, а яе бацька, як яна сьцьвярджае, быў генэралам расейскай арміі.

Чарговы інцыдэнт у Солсбэры адбыўся 16 верасьня. Двум наведвальнікам рэстарану Prezzo стала кепска, іх даставілі ў бальніцу. Пра здарэньне напісалі многія сусьветныя СМІ, паколькі ў сакавіку ў Солсбэры быў зроблены замах на былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію. Паводле дадзеных сьледзтва, іх атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок».

Выданьне The Sun са спасылкай на крыніцы ў МУС адзначае, што наведвальнікі Prezzo, у адрозьненьне ад Скрыпалёў, атруціліся стрыхнінам — гэты кампанэнт выкарыстоўваецца пры стварэньні атруты для пацукоў.

Тым ня менш Ганна Шапіра пасьля выпіскі з бальніцы знаходзіцца пад кругласутачнай аховай брытанскай паліцыі. У інтэрвію The Sun яна прама параўнала інцыдэнт, які адбыўся зь ёй і яе мужам, з атручваньнем Скрыпалёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG