Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі адкрылі бюст Якубу Коласу — першы беларускі помнік у краіне


Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды апублікаваў у Twitter відэа адкрыцьця помніка беларускаму пісьменьніку Якубу Коласу ў Т'яньдзіньскім унівэрсытэце замежных моваў.

Гэта першы помнік беларусу ў Кітаі — Якуб Колас быў адным зь першых беларускіх пісьменьнікаў, чые творы пераклалі на кітайскую. У 1950 годзе, яшчэ пры жыцьці Коласа, на кітайскую пераклалі верш «Абаронцам роднай зямлі» (таксама апублікаваныя па-кітайску ягоныя апавяданьні «Васіль Чурыла» і «Макарка Навак», аповесьць «Дрыгва» і верш «Вецер»).

Бюст стварыў скульптар Сяргей Гумілеўскі — ягоны варыянт у траўні выбралі з васьмі праектаў. Гумілеўскі вядомы як уласнымі працамі (напрыклад, «Галубка» ў менскім Батанічным садзе), так і супольнымі з бацькам Львом Гумілеўскім (помнік Кірылу Тураўскаму ў Гомлі, Янку Купалу ў Маскве, Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Менску).

У жніўні Якубу Коласу паставілі бюст у Ташкенце — сталіцы Ўзбэкістану. Таксама імя Коласа атрымала прылеглая вуліца. У канцы мінулага году ў цэнтры Вільні павесілі мэмарыяльную дошку Якубу Коласу на будынку, дзе месьцілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG