Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Эўразьвяз амаль дамовіліся аб спрашчэньні візавага рэжыму


Аб гэтым у эфіры тэлеканалу АНТ паведаміла афіцыйная прадстаўніца ЭЗ у Менску Андрэа Віктарын.

Перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам працягваюцца чатыры гады, яны пачаліся яшчэ ў 2014. Як паведаміла ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу афіцыйная прадстаўніца Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, яны нарэшце падышлі да завяршальнай стадыі.

«Цяпер праходзяць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму, — сказала спадарыня Віктарын. — Ужо ёсьць прапановы адносна даты правядзеньня наступнага раунда. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні. Нашы адносіны апошнім часам палепшалі. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя пагадненьні з Беларусьсю. Спадзяюся на хуткае падпісаньне».

Чакаецца, што пад спрашчэньнем маецца на ўвазе ў першую чаргу зьніжэньне кошту візы для грамадзян Беларусі да памеру 35 эўра. На дадзены момант віза ў краіну Эўразьвязу каштуе для беларускіх грамадзян 60 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG