Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам забараніў марш салідарнасьці з журналістамі і прафсаюзам РЭП


Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН, 7 жніўня
Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН, 7 жніўня

Менгарвыканкам забараніў правядзеньне 15 верасьня маршу салідарнасьці з журналістамі і прафсаюзам РЭП, напісаў 6 верасьня ў сваім фэйсбуку сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Пра гэта палітыку паведамілі праз тэлефон, пісьмовай адмовы на момант публікацыі няма.

Прычына забароны: месцы правядзеньня акцыі не адпавядаюць вызначаным Менгарвыканкамам. Арганізатары заяўлялі дэманстрацыю ад кінатэатру «Кастрычнік» і мітынг каля опэрнага тэатру.

«Месцы правядзеньня, які трапляюць пад забароны — гэта ўваходы ля станцый мэтро і гэтак далей», — сказаў Свабодзе Рымашэўскі.

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

Заяўку на акцыю падавалі Віталь Рымашэўскі і старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

Ці адбудзецца марш, няглядзячы на забарону ўладаў, палітыкі вырашаць калегіяльна.

Навошта акцыя?

Мэта акцыі: салідарнасьць зь «незалежнымі журналістамі і прафсаюзамі».

  • Гэта адбываецца на фоне «справы БелТА», у межах якой прайшлі ператрусы ў рэдакцыях БелаПАН, Tut.by, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві».
  • 24 жніўня лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі» без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. Іх абвінавачвалі ва «ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Фядыніч і Комлік абскарджваюць прысуд.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG