Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ўжо ведаюць, як ідэнтыфікаваць камэнтатараў. Незалежных журналістаў не спыталі


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

На паседжаньні Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Міністэрстве інфармацыі 4 верасьня аднагалосна ўхвалілі праекты пастаноў Савету міністраў, неабходных для працы абноўленага закону аб СМІ, а менавіта:

  • «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу»;
  • «Аб пытаньнях распаўсюду прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі і ўнясеньні зьменаў у некаторыя пастановы Савету міністраў».

На момант публікацыі праекты дакумэнтаў не апублікаваныя.

На сустрэчу не запрасілі прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыяў Tut.by і Onliner, піша сайт незалежнай журналісцкай арганізацыі.

У адказ на гэта БАЖ будзе прасіць:

  1. Перадаць для азнаямленьня праекты прынятых пастаноў.
  2. Далучыць «прадстаўнікоў журналісцкай супольнасьці» да распрацоўкі гэтых дакумэнтаў.

У склад Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Міністэрстве інфармацыі ўваходзяць:

  • міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч,
  • намесьнік міністра інфармацыі Павал Лёгкі,
  • дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін;
  • начальнік упраўленьня электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Мінінфарму Ўладзімер Рабаволаў;
  • прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия» і іншыя.

Што варта ведаць пра папраўкі ў закон аб СМІ

Палата прадстаўнiкоў 14 чэрвеня прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі. Зьмены набудуць моц з 1 сьнежня.

Дакумэнт утрымлівае шэраг новаўвядзеньняў, у прыватнасьці:

  • пашырэньне пераліку інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена;
  • абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў;
  • абмежаваньне ўдзелу іншаземцаў у беларускай інфапрасторы.

Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ

Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў заяўлялі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўсталяваць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.

Прадстаўнікоў мэдыясупольнасьці запрасілі на дапрацоўку зьменаў у закон аб СМІ, але на канчатковы варыянт законапраекту гэта не паўплывала.

Большасьць прапаноў, якія ўносілі праваабаронцы, у законе не былі зафіксаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG