Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабчанка праз суд запатрабуе прызнаць сябе пацярпелым па справе аб забойстве


Аркадзь Бабчанка
Аркадзь Бабчанка

Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка плянуе праз суд прызнаць сябе пацярпелым у справе аб плянаваньні яго забойства ва Ўкраіне. Цяпер у гэтай справе ён праходзіць як сьведка.

«Ня ведаю, хто гэта вырашыў. А я ж яшчэ думаў, што я ў прынцыпе пацярпелы. Але гэта даволі казуістычная справа выявілася. Калі апэрацыя пачала праводзіцца, я пацярпелым ня мог быць у прынцыпе, таму што пакуль нічога не было. У выніку я быў як сьведка прыцягнуты, і там першы мой кантакт са сьледзтвам быў у рамцы сьведкі. У выніку так у рамцы сьведкі і застаўся. Але, наколькі я разумею, я магу па суду прызнаць сябе пацярпелым. я думаю, што я буду гэта рабіць. Я буду прызнаваць сябе пацярпелым у гэтай справе», — сказаў Бабчанка у інтэрвію праграме Радыё Свабода «Настоящее время».

30 жніўня суд у Кіеве прысудзіў да 4,5 года турмы Барыса Германа. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі замаху на Бабчанку. Прысуд мае ўступіць у сілу празь месяц.

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Васіль Грыцак пацьвердзіў, што Герман пайшоў на ўгоду са сьледзтвам, цалкам прызнаўшы сваю віну.

У жніўні генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў, што Герман пацьвярджае адну з вэрсіяў сьледзтва аб датычнасьці да злачынства Расеі. Масква дачыненьне да замаху на Бабчанку адхіляе.

Раней Барыс Герман сваю віну адмаўляў. Ён заяўляў, што ў справе Бабчанкі ён супрацоўнічаў са Службай зьнешняй выведкі Ўкраіны. Паводле Германа, па яе заданьні ён выходзіў на сувязь з расейскім прадпрымальнікам Вячаславам Піваварнікам. Той даў яму сьпіс асобаў, забойства якіх на тэрыторыі Ўкраіны Герман павінен быў арганізаваць. Сярод іх, па словах падазраванага, прозьвішча Бабчанкі не было.

Служба вонкавай выведкі Ўкраіны адмаўляе сваю датычнасьць да дзейнасьці Германа.

Расейскі апазыцыйны журналіст Аркадзь Бабчанка жыве і працуе ва Ўкраіне з 2017 году. 29 траўня ўкраінская паліцыя абвясьціла аб яго забойстве. Днём пазьней старшыня СБУ Васіль Грыцак заявіў, што журналіст жывы, а забойства было інсцэніравана з мэтай злавіць арганізатараў злачынства. Адным з падазраваных назвалі Барыса Германа, сузаснавальніка ўкраінска-нямецкага СП «Шмайсер», якое займаецца пастаўкамі зброі дзяржаўнага канцэрну «Украбаронпром». Затрымалі падазраванага 30 траўня, затым адправілі пад варту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG