Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На мне штаны, у якіх я быў у моргу». Бабчанка шчыра напісаў пра сваё жыцьцё


Аркадзь Бабчанка
Аркадзь Бабчанка

Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка, сьмерць якога была інсцэніравана ўкраінскімі сілавікамі 29 траўня 2018 году, напісаў паведамленьне ў Фэйсбуку, дзе расказаў, як выглядае яго жыцьцё пасьля спэцапэрацыі.

«У нас няма нічога. Вось наогул нічога. Сям’ю эвакуявалі з Расеі за дзень да гадзіны Д, таму што паведамляць дату давялося, натуральна, па тэлефоне, а там тэлефоны слухаліся адназначна, і трэба было пакінуць мінімальны часавы люфт, каб не пасьпелі затрымаць на мяжы, і цяпер у нас ёсьць толькі тое, што зьмясьцілася ў машыну за адну ходку. Тры валізкі рэчаў. Кватэра, гараж, шмоткі, відэакамэра імпартная тры штукі — усё засталося там. У мяне цяпер дзяржаўнае ўсё. Нават відэльцы. На табурэтцы, на якой я пішу гэты пост, стаіць інвэнтарызацыйны нумар. На мне штаны, у якіх я быў у моргу. Схадзіць у краму купіць новыя я не магу. А дастаўка таксама немагчымая», — напісаў Бабчанка.

Журналіст мае спадзяваньне, што зможа вярнуцца да нармальнага жыцьця «гады праз два». І тое, «калі ўсё пойдзе пасьпяхова».

Бабчанка лічыць, што цяпер яго мабільныя прыстасаваньні праслухоўваюцца з Расеі, таму яму вельмі цяжка дамаўляцца на сустрэчы зь сябрамі і знаёмымі.

«Нічога ня скончылася. Разумееце? Нічога яшчэ ня скончылася. Герман на судзе кажа, што ён арганізатар толькі адной з груп. А ёсьць яшчэ і іншыя. Толькі ў Кіеве, паводле яго слоў, каля дзясятка. І гэта надоўга. І гэта — сур’ёзна».

Забойства расейскага журналіста Бабчанкі ў Кіеве. Што вядома на гэты момант

СБУ: Бабчанка жывы, арганізатара замаху затрымалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG