Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нападніка з нажом у Амстэрдаме былі «тэрарыстычныя матывы»


Меца нападу.
Меца нападу.

Паліцыя Нідэрляндаў у суботу заявіла, што ў 19-гадовага грамадзяніна Аўганістану, які ў пятніцу напаў з нажом на людзей на цэнтральным вакзале Амстэрдаму, былі «тэрарыстычныя» намеры.

У выніку нападу пацярпелі два чалавекі. Гэта турысты, грамадзяне ЗША. Яны шпіталізаваны з сур’ёзнымі раненьнямі.

Нападнік быў паранены паліцыяй і таксама знаходзіцца ў шпіталі, у суботу ён быў дапытаны. Сьцьвярджаецца, што ў яго ёсьць від на жыхарства ў Нямеччыне. Ці зьвязаны ён з якой-небудзь тэрарыстычнай групоўкай, або дзейнічаў у адзіночку — пакуль не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG