Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад з нажом у Амстэрдаме: пацярпелі двое чалавек


Двое чалавек пацярпелі ў выніку нападу з нажом на цэнтральным вакзале Амстэрдаме. Паліцыянты адкрылі агонь па нападніку. Ён атрымаў раненьні. Усе трое шпіталізаваныя.

Па дадзеных тэлеканалу AT5, інцыдэнт адбыўся ў тунэлі вакзала. Відавочцы распавядаюць пра бойку, якая ў далейшым перарасла ў панажоўшчыну.

Пасьля інцыдэнту перакрылі дзьве плятформы, рух цягнікоў быў спынены. Спачатку паліцыя заявіла, што спатрэбіцца эвакуацыя ўсіх пасажыраў з вакзала, але пазьней адмовілася ад гэтай ідэі.

Паліцыя інфармацыю пакуль не пракамэнтавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG