Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі ўзброены нажом мужчына забіў дваіх мінакоў


У Францыі ў горадзе Трап, недалёка ад Парыжа, у чацьвер раніцай у выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны на мінакоў, двок чалавек загінулі, адзін цяжка паранены. Пра гэта паведамляе Франс Прэс.

Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва ў паліцыі, нападнік быў «нэўтралізаваны» адмысловымі сіламі, пасьля таго, як паспрабаваў схавацца ў гандлёвым павільёне. Аднак ён ня змог дакладна сказаць, ці застаўся нападнік жывы ці забіты.

Паведамляецца, што нападнік 1982 года нараджэньня і раней быў судзімы за апраўданьне тэрарызму. Ці быў напад тэрактам не вядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG