Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Вялікай Брытаніі заклікала расьсьледаваць зьнікненьні беларускіх палітыкаў


Амбасадарка Злучанага Каралеўства Фіёна Гіб

Амбасадарка Вялікай Брытаніі Фіёна Гіб 30 жніўня заклікала беларускія ўлады правесьці «грунтоўнае расьсьледаваньне» зьнікненьняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Зьмітра Завадзкага.

Заява прымеркавана да міжнароднага дня зьніклых.

Штогод 30 жніўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.

У 1999–2000 гг. у Беларусі пры загадкавых абставінах зьніклі былы віцэ-сьпікер ВС Беларусі Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, былы кіраўнік МУС Юры Захаранка ды тэлеапэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Міжнародная супольнасьць падазрае ў выкраданьнях працаўнікоў сілавых структураў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG