Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пахваліў Кім Чэн Ына і ня ўбачыў патрэбы ўзнаўляць супольныя манэўры ЗША і Паўднёвай Карэі


Кім Чэн Ын і Дональд Трамп, 12 чэрвеня

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у Твітэры заяву Белага дому, дзе кажа, што ягоныя дачыненьні з Кім Чэн Ынам вельмі добрыя і цёплыя, і цяпер няма прычыны выдаткоўваць вялікія сумы грошай на супольныя вайсковыя манэўры ЗША і Паўднёвай Карэі.

Як паведамляе агенцтва Reuters, заява зьявілася празь некалькі дзён пасьля скасаваньня плянаванага візыту дзяржаўнага сакратара Майка Пампэо ў Паўночную Карэю з прычыны адсутнасьці прагрэсу ў дэнуклеарызацыі.

У заяве сьцьвярджаецца, што Дональд Трамп спадзяваўся на «магутны ціск» Кітаю на Пхэньнян, але Пэкін забясьпечвае КНДР «істотнай дапамогай».

Трамп зазначыў, што можа неадкладна аднавіць вучэньні з Паўднёвай Карэяй і Японіяй, калі палічыць патрэбным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG