Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны саміт дзьвюх Карэяў адбудзецца ў верасьні ў Пхэньяне


Мун Чжэ Ян і Кім Чэн Ын на перамовах 27 красавіка 2018
Мун Чжэ Ян і Кім Чэн Ын на перамовах 27 красавіка 2018

Пра гэта прадстаўнікі Паўднёвай Карэі і КНДР дамовіліся на сустрэчы, якая 13 жніўня прайшла ў дэмілітарызаванай зоне Пханмунджом — там сама, дзе адбыліся першыя перамовы Кім Чэн Ына і Мун Чжэ Іна.

У канцы красавіка ў паселішчы Пханмунджом на паўднёвакарэйскай тэрыторыі адбыўся саміт лідэраў Паўночнай і Паўднёвай Карэі, Кім Чэн Ына і Мун Чжэ Іна, якія абвясьцілі пра намер падпісаць мірную дамову, каб афіцыйна пакласьці канец стану вайны паміж дзьвюма краінамі. Яны таксама абвясьцілі аб пачатку працы над поўным ядзерным раззбраеньнем на Карэйскім паўвостраве. Лідэры Паўднёвай Карэі і КНДР таксама сустрэліся ў траўні ў Сінгапуры, незадоўга да амэрыкана-паўночнакарэйскага саміту.

Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідэрам, які наведаў Паўднёвую Карэю з 1953 году. Тады было складзена перамір’е ў карэйскай вайне, аднак мірная дамова да гэтага часу не падпісаная. У сваю чаргу, Мун Чжэ Ін стане першым паўднёвакарэйскім лідэрам, які наведае Пхэньян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG