Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін напісаў Кім Чэн Ыну, што гатовы да асабістай сустрэчы ў найбліжэйшы час


Кім Чэн Ын на сустрэчы з Дональдам Трампам, архіўнае фота
Кім Чэн Ын на сустрэчы з Дональдам Трампам, архіўнае фота

У віншавальнай тэлеграме Ўладзіміра Пуціна да кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына выражаная гатоўнасьць да асабістай сустрэчы ў найбліжэйшы час, піша дзяржаўнае тэлеграфнае агенцтва КНДР KCNA.

Уладзімір Пуцін піша, што гатовы сустрэцца дзеля абмеркаваньня двухбаковых стасункаў (цяперашнім станам якіх ён задаволены: «сяброўскія і канструктыўныя») і абмеркаваньня рэгіянальных праблемаў.

Паводле расейскіх СМІ, Кім Чэн Ын накіраваў Пуціну тэлеграму ў адказ.

«Высакародная традыцыя двух народаў, якія змагаліся поплеч супраць агульнага ворага, стала трывалай асновай дружбы і рухальнай сілай для разьвіцьця двухбаковых стасункаў адпаведна патрабаваньням новай эры», — цытуе РБК адказ Кім Чэн Ына. Згадак аб прапанове сустрэчы ў тым адказе няма.

У канцы траўня расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў пабываў у КНДР, сустрэўся з Кім Чэн Ынам, запрашаў яго ў Расею. 12 чэрвеня з кіраўніком Паўночнай Карэі асабіста сустрэўся прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG