Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: Паўночная Карэя адхіліла ўсе прапановы ЗША аб раззбраеньні


Кім Чэн Ін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Сынгапуры 12 чэрвеня
Кім Чэн Ін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Сынгапуры 12 чэрвеня

Пхэньян адхіліў усе прапанаваныя ЗША пляны раззбраеньня Паўночнай Карэі, назваўшы іх «бандыцкімі». Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленыя дыпляматычныя крыніцы.

Згодна зь іх інфармацыяй, Белы дом патрабуе «поўнай, цалкам пацьверджанай дэнуклеарызацыі» і прадставіў «канкрэтныя прапановы» дзеля яе ажыцьцяўленьня.

Паўночная Карэя адхіліла ўсе гэтыя прапановы, назваўшы іх «бандыцкімі», сказала CNN адна з крыніц. КНДР гатовая распачаць «далейшыя крокі» толькі ў выпадку зьмякчэньня санкцыяў і заключэньня мірнай дамовы з ЗША, адзначыў адзін з суразмоўцаў тэлеканалу.

Адзначаецца, што ЗША плянуе захаваць рэжым санкцыяў у дачыненьні да Пхэньяну да завяршэньня працэсу раззбраеньня на паўночнакарэйскім паўвостраве.

12 чэрвеня ў Сынгапуры адбылася гістарычная сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра КНДР Кім Чэн Ына. Бакі падпісалі дакумэнт, які абавязвае КНДР завяршыць працэс ядзернага раззбраеньня, а ЗША — гарантаваць Пхэньяну бясьпеку.

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР

Аднак 22 чэрвеня ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненьні да КНДР празь ядзерную пагрозу. У ліпені Паўночная Карэя назвала няўдалымі перамовы з дзяржсакратаром Майкам Пампэо, паколькі ЗША прапанавалі «аднабаковыя» патрабаваньні дэнуклеарызацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG