Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігурантам «справы БелТА» забаранілі выезд зь Беларусі

абноўлена

Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН, 7 жніўня
Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН, 7 жніўня

Журналістам Tut.by, БелаПАН і Deutsche Welle, якія праходзяць падазраванымі па "справе БелТА", часова забаранілі выяжджаць за межы Беларусі.

На момант публікацыі вядома, што часова выезд зь Беларусі забаранілі:

  • Галіне Ўласік;
  • Ганьне Калтыгінай;
  • Ганьне Ермачонак;
  • Дзьмітрыю Бобрыку;
  • Ірыне Леўшынай;
  • Тацяне Каравянковай;
  • Паўлюку Быкоўскаму.

Тэрмін сканчэньня забароны невядомы, яго вызначаць сьледчыя, сказала Свабодзе Каравянкова. Раней гэтыя журналісты далі падпіску неразгалошваньні.

27 жніўня журналістаў, якія праходзяць па «справе БелТА», масава выклікалі ў Сьледчы камітэт. Галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына пагадзілася на прызначэньне экспэртызы кампутэрнай тэхнікі, якую канфіскавалі падчас ператрусу ў кватэры журналісткі і офісе БелПАН, піша выданьне.

24 жніўня рэдактару Finance.tut.by Дзьмітрыю Бобрыку зьмянілі статус са сьведкі на падазраванага, піша Tut.by.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG