Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёлягі зафіксавалі рэзкі рост ксэнафобіі ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота

За апошні год рэзка вырасла колькасьць расейцаў, якія выступаюць супраць жыцьця ў іхнай дзяржаве прадстаўнікоў асобных нацыянальнасьцяў. Гэта вынікае з апытаньня дасьледчай арганізацыі «Левада-Центр», аб выніках якога пішуць «Ведомости».

На чале рэйтынгу «непажаданых» этнасаў цыганы — 32 адсоткі. Яшчэ летась гэты паказьнік складаў 17 адсоткаў. Кітайцаў «непажаданымі» назваў 31% рэспандэнтаў, віетнамцаў — 26 адсоткаў. Годам раней гэтыя паказьнікі складалі 15% і 12% адпаведна.

Зь 10 да 19 адсоткаў вырасла доля расейцаў, якія ўхваляюць ідэю «Россия для русских», (яна зьніжалася з 2014 году). Больш за траціну апытаных ляяльна ставяцца да дыскрымінацыйных аб'яваў аб здачы жытла або аб працы (больш за ўсё такіх адказаў у Маскве — 63%). Акрамя таго, з 58% да 67% вырасла доля рэспандэнтаў, якія лічаць, што ўрад павінен абмяжоўваць прыток мігрантаў.

На думку дырэктара цэнтру «Сова» Аляксандра Вярхоўскага, рост ксэнафобных настрояў зьвязаны з чаканымі эканамічнымі цяжкасьцямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG