Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмяніліся час і месца разьвітаньня з Алесем Ліпаем

абноўлена

Алесь Ліпай на «Сьвяце незалежнасьці» ў Менску, 25 сакавіка 2018 году

Зьмяніліся час і месца разьвітаньня з заснавальнікам і дырэктарам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесем Ліпаем, які памёр 23 жніўня, піша БелаПАН.

Разьвітаньне адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня з 9:00 да 12:00 у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Пахаваюць Алеся Ліпая ў Рудзенску, побач з маці і сястрой.

23 жніўня ў Менску пасьля цяжкой хваробы памёр заснавальнік і дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. Яму было 52 гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG