Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікала вывесьці расейскія войскі з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі


Ангела Мэркель у Тбілісі, 23 жніўня
Ангела Мэркель у Тбілісі, 23 жніўня

Прысутнасьць расейскіх войскаў у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі (самаабвешчаных рэспубліках на тэрыторыі Грузіі) Ангела Мэркель назвала «несправядлівасьцю, якую нельга аддаць забыцьцю», піша Deutche Welle.

Ангела Мэркель заявіла, што робіць усё, каб гэтая тэма «зноў і зноў аказвалася на парадку дня», ды адчувальных зрухаў, прызнала яна, няма.

Канцлерка згадала, што 10 год таму, неўзабаве па замірэньні між Грузіяй і Расеяй пасьля пяцідзённай вайны, яна прыяжджала ў Тбілісі, патрабавала вывесьці расейскія войскі з Грузіі. Паводле Мэркель, яна «і сёньня выступае за тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі».

24 жніўня Мэркель мае сустрэцца з кіраўніком місіі назіральнікаў Эўразьвязу ў Грузіі і наведаць адміністрацыйнцю мяжу з Паўднёвай Асэтыяй. Затым Мэркель накіруецца ў Армэнію і Азэрбайджан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG