Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія прапануе Абхазіі «мір і сумесную эўрапейскую будучыню»


Прэм’ер-міністар Грузіі Мамука Бахтадзе.
Прэм’ер-міністар Грузіі Мамука Бахтадзе.

Прэм’ер-міністар Грузіі Мамука Бахтадзе прапанаваў Абхазіі ўступіць у «Грузію эўрапейскага тыпу» і атрымаць усе выгоды «росквіту па-эўрапейску».

«Вайна — боль і мінулае, а наша будучыня — мір і разьвіцьцё», — заявіў Бахтадзе у сваім выступе ля мяжы з Абхазіяй, на сустрэчы зь мясцовымі жыхарамі ў палацы князёў Дадзіані ў Зугдзідзі. Гэта заява прагучала ў адказ на незадаволенасьць уладаў Абхазіі так званым «сьпісам Атхазорыя-Татунашвілі».

Міністэрства замежных спраў часткова прызнанай рэспублікі выказала сурʼёзную заклапочанасьць у сувязі з заявай новага прэмʼер-міністра Бахтадзэ аб распрацоўцы сьпісу жыхароў Абхазіі, якіх Тбілісі абвінавачвае ў цяжкіх злачынствах супраць грамадзян Грузіі і этнічных грузінаў, якія жывуць на акупаваных тэрыторыях у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Абхаскае зьнешнепалітычнае ведамства папярэдзіла Грузію, што падобныя дзеяньні могуць разбурыць усё цяпер існуючыя перамоўныя фарматы.

Міністэрства замежных спраў Абхазіі, у заяве, апублікаванай на сайце ведамства, называе «вельмі дэструктыўным дзеяньнем» і «правакацыяй» распрацоўку ўрадам Грузіі сьпісу з 33-х асоб, вінаватых, па вэрсіі грузінскіх праваахоўных органаў, у цяжкіх злачынствах, учыненых з 1991 году па цяперашні час супраць грамадзян Грузіі.

У сераду на пасяджэньні «Мэханізму па прадухіленьні інцыдэнтаў» у горадзе Галі, прадстаўнікі ўраду Абхазіі выказалі «рашучы пратэст» Грузіі, папярэдзіўшы аб магчымасьці спыненьня любых перамоваў на ўсіх узроўнях. Асабліва, калі грузінскія ўлады будуць прадпрымаць на міжнародным узроўні нейкія дзеяньні супраць фігурантаў сьпісу: блякаваць іх уезд у іншыя краіны, альбо патрабаваць арышту і экстрадыцыі ў Грузію.

Сьпіс названы імем Гігі Атхазорыя, забітага абхаскім памежнікам Рашыдам Канджы Аглі на мяжы з Абхазіяй 19 траўня 2016 году і Арчыла Татунашвілі, забітага да сьмерці 22 лютага 2018 году ў сьледчым ізалятары Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG