Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра адносна даляру ЗША ўпаў да самага нізкага ўзроўню за апошні год


Штаб-кватэра Эўрапейскага Цэнтральнага Банку ў Франкфурце-на-Майне
Штаб-кватэра Эўрапейскага Цэнтральнага Банку ў Франкфурце-на-Майне

Прычынай сталі перасьцярогі, што моцнае паслабленьне турэцкай ліры нэгатыўна паўплывае на буйныя эўрапейскія банкі.

Як адзначае Euronews прычынай сталі перасьцярогі, што моцнае паслабленьне турэцкай ліры нэгатыўна паўплывае на буйныя эўрапейскія банкі.

Эўрапейскі Цэнтральны Банк ужо выказаў занепакоенасьць з нагоды рызыкаў для гішпанскага банку BBVA, італьянскага Unicredit і францускага BNP Paribas — у сувязі з тым, што ў іх ёсьць буйныя апэрацыі ў Турцыі. Пра гэта піша ВВС са спасылкай на газэту Financial Times.

Падзеньне курсу эўра склала 0,6%, у пятніцу раніцай за яе давалі крыху больш за 1,14 даляра ЗША.

У пятніцу ўвечары курс турэцкай ліры ўсталяваў новы антырэкорд — мінус 20% да даляру. Гэта было самае моцнае падзеньне курсу ліры на працягу аднаго дня з 2001 года. Гэта адбылося пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў павялічыць мыта на турэцкія сталь і алюміній.

Перасьцярогі адбіваюцца на валютах іншых краінаў разьвіцьця. Да прыкладу, пасьля заявы Трампа расейскі рубель увечары ў пятніцу паскорыў падзеньне. Каля 7 гадзін вечара курс даляра дасягаў амаль 67,9 рубля.

Даляр падаражэў адносна асноўных валютаў сьвету. Індэкс ICE U.S. Dollar, які паказвае кошт даляра ЗША адносна шасьці асноўных сусьветных валютаў, павялічыўся на 0,49%. У сваю чаргу, індыкатар WSJ Dollar, які адсочвае дынаміку курсу даляра адносна 16 асноўных сусьветных валют, падскочыў на 0,61%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG