Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія будзе дамагацца экстрадыцыі дваіх расейцаў па справе пра атручваньні «Навічком»


Дон Стэрджэс, якая памерла ад атручваньня «Навічком»

Улады Вялікабрытаніі рыхтуюць запыт аб экстрадыцыі з Расеі дваіх падазраваных па справе аб атручваньні ў Солсбэры і Эймсбэры чатырох чалавек, адзін з якіх памёр. Пра гэта паведаміла брытанскае выданьне The Guardian са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе і службах бясьпекі.

Рашэньне накіраваць у Маскву запыт на экстрадыцыю дваіх расейскіх грамадзян прынята ў Лёндане пасьля доўгага расьсьледаваньня, якое вялі сотні сьледчых міністэрства ўнутраных спраў і брытанскіх спэцслужбаў. У выніку расьсьледаваньня сабрана мноства зьвестак аб дваіх падазраваных расейцах — ад моманту іх прыбыцьця ў Вялікабрытанію да моманту вылету з тэрыторыі Злучанага Каралеўства.

Аўтары публікацыі лічаць, што афіцыйны запыт на экстрадыцыю выкліча нэгатыўную рэакцыю Масквы і новае абвастрэньне адносін паміж Расеяй і Брытаніяй.

Эспэрты працуюць на месцы атручваньня ў Эймсбэры 6 ліпеня
Эспэрты працуюць на месцы атручваньня ў Эймсбэры 6 ліпеня

30 чэрвеня 44-гадовую Дон Стэрджэс і яе 45-гадовага сябра Чарлі Роўлі знайшлі непрытомнымі ў крытычным стане ў доме ў горадзе Эймсбэры, які менш чым за 20 кілямэтраў ад гораду Солсбэры, дзе 4 сакавіка атруцілі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію.

8 ліпеня Дон Стэрджэс памерла ў шпіталі.

Міністар абароны Вялікабрытаніі абвінаваціў Расею ў сьмерці брытанкі ад «Навічка»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG