Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абверглі інфармацыю аб бартэрным пагадненьні з Іранам «нафта ў абмен на абсталяваньне»


Ілюстрацыйнае фота. Сьцягі Беларусі і Ірану ©Shutterstock

Беларусь абвяргае інфармацыю аб бартэрным пагадненьні з Іранам, якую напярэдадні распаўсюдзіла іранскае інфармагенцтва MEHR са спасылкай на амбасадара Ірану ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

«У нас добрыя, канструктыўныя адносіны з Іранам. Мы пасьпяхова супрацоўнічаем па розных напрамках, але такога праекту ў нас няма», — паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

У Міністэрстве прамысловасьці Беларусі БелаПАН сказалі, што «па нашай прадукцыі такіх дамоўленасьцяў няма».

31 ліпеня іранскае інфармацыйнае агенцтва MEHR паведаміла, што амбасадар Ірану ў Беларусі заявіў, што Тэгеран і Менск дамовіліся аб абмене іранскай нафты на беларускае прамысловае абсталяваньне.

Беларусь і Іран маюць вопыт супрацоўніцтва ў нафтавай сфэры. У мінулым годзе ў Беларусь было пастаўлена дзьве партыі іранскай нафты (600 і 800 тысяч барэляў), паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў траўні гэтага году амбасадар Ірану ў Беларусі Мустафа Авэйсі. Паводле яго, для абодвух бакоў гэта было выгадна. «Па гэтым годзе вядзем перамовы. Разьлічваем працягнуць гэтае пагадненьне», — сказаў дыплямат.

У 2016 годзе годзе беларускія ўлады заяўлялі, што іранская нафта закліканая стаць альтэрнатывай расейскай. Пастаўкі іранскай нафты ў Беларусь адбываліся на фоне спрэчкі Менску і Масквы, у выніку якой Расея скараціла пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь.

«Менск паказвае, што сьвет клінам на расейскай нафце не сышоўся», — экспэрты пра закуп іранскай нафты

Потым пастаўкі расейскай нафты аднавіліся ў ранейшых аб’ёмах. У 2016 і 2017 гадах у Беларусь было імпартавана 18,1 млн тонаў нафты з Расеі.

Ці заменіць іранская нафта расейскую на нафтаперапрацоўчых заводах Беларусі?

Ці ўратуе Беларусь іранская нафта?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG