Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катар абвінавацілі ў чорным піяры пры падачы заяўкі на правядзеньне ЧС-2022 у футболе


Доха, Катар
Доха, Катар

Катар, які будзе прымаць у сябе наступны чэмпіянат сьвету ў футболе ў 2022 годзе, выкарыстоўваў сакрэтныя апэрацыі для дыскрэдытацыі канкурэнтаў у парушэньне правілаў ФІФА. З такой заявай выступіла ў нядзелю, 29 ліпеня, брытанская газэта Sunday Times са спасылкай на атрыманыя ад інфармаванай крыніцы электронныя паведамленьні.

Брытанская газэта паведамляе, што заявачны камітэт Катару заплаціў спэцыяльнаму піяр-агенцтву за правядзеньне кампаніі дыскрэдытацыі асноўных супернікаў — Аўстраліі і ЗША.

Стратэгія Катару палягае ў тым, каб прадэманстраваць адсутнасьць падтрымкі арганізацыі чэмпіянату сярод насельніцтва краін-канкурэнтаў. Менавіта падтрымка сярод насельніцтва ідэі правядзеньня першынства лічыцца адным з найважнейшых крытэрыяў ФІФА.

З гэтай мэтай Катар завэрбаваў уплывовых асобаў, якія мусілі паказаць, што ідэя правядзеньня чэмпіянату не карыстаецца посьпехам у іх краіне. У лік гэтых асоб увайшлі некалькі былых агентаў ЦРУ.

Усім кандыдатам на правядзеньне ЧС-2022 было строга забаронена «рабіць якія-небудзь вусныя або пісьмовыя заявы, станоўчыя або не, на адрас іншых заявак або кандыдатур». Заявачны камітэт Катару адмаўляе ўсе абвінавачаньні цалкам, падкрэсьліваючы, што «было праведзенае расьсьледаваньне, і мы далі ўсю неабходную інфармацыю».

ФІФА выпусьціла камюніке, у якім паказвае, што расьсьледаваньне было «дэтальным» і ўсе высновы апублікаваныя ў яе дакладзе. Раней Катар абвінавачвалі ў карупцыі ў сувязі зь перамогай іх заяўкі. Аднак двухгадовае расьсьледаваньне пацьвердзіла, што ніякіх парушэньняў з боку Катару не было.

Паводле зьвестак газэты Sunday Times, адно з электронных пасланьняў, адрасаванае намесьніку кіраўніка заявачнага камітэту Алі ат-Тавадзі, сьведчыць аб тым, што кіраўніцтва Катару было інфармаванае аб стратэгіі па дыскрэдытацыі патэнцыйных арганізатараў ЧС-2022.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG