Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі пачне разглядаць справу ўкраінца Паўла Грыба, выкрадзенага ў Беларусі


Паўло Грыб у судзе, 18 кастрычніка 2017 году
Паўло Грыб у судзе, 18 кастрычніка 2017 году

У расейскім Растове-на-Доне 23 ліпеня пройдзе першае судовае паседжаньне па сутнасьці справы ўкраінца Паўла Грыба, які абвінавачваецца ў Расеі паводле артыкулу аб тэрарызьме.

Як паведамляў раней бацька затрыманага Ігар Грыб, пасяджэньне Паўночнагакаўкаскага акруговага вайсковага суду, заплянаванае на 11:00, будзе адкрытым.

Суд мусіў пачаць разгляд справы 17 ліпеня, але перанёс паседжаньне на просьбу адвакаткі Грыба Марыны Дубровінай.

Паводле бацькі, стан здароўя Паўла Грыба застаецца стабільна дрэнным — у яго пастаянныя галаўныя болі, агульная слабасьць і зьнясіленьне, але неабходнай мэдыцынскай дапамогі ён не атрымлівае.

3 ліпеня Паўночнакаўкаскі акруговы вайсковы суд пакінуў украінца пад вартай да 20 сьнежня. Папярэднія слуханьні ў ягонай справе адбыліся 9 ліпеня.

1 ліпеня Паўло Грыб сустрэў у сьледчым ізалятары свой 20-ы дзень нараджэньня.

Украінца Паўла Грыба жорстка зьбілі расейскія сукамэрнікі, — бацька

Паўло Грыб зьнік у жніўні 2017 году ў беларускім Гомлі, пазьней яго знайшлі ў СІЗА ў расейскім Краснадары. Яму інкрымінуюць злачынства паводле артыкулу аб тэрарызьме.

Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала справу з прычыны зьнікненьня ўкраінца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG