Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Грамадзянская супольнасьць — гэта вэтэраны, прафсаюзы і камсамольцы


«Дзень вышыванкі», які БРСМ праводзіць на загад Савету міністраў, 2018 год
«Дзень вышыванкі», які БРСМ праводзіць на загад Савету міністраў, 2018 год

На сустрэчы з намесьніцай старшыні Савету Рэспублікі Мар’янай Шчоткінай Аляксандар Лукашэнка выказаў сваё бачаньне таго, што такое грамадзянская супольнасьць.

Аляксандар Лукашэнка падчас абвяшчэньня пра нацыяналізацыю ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»
Аляксандар Лукашэнка падчас абвяшчэньня пра нацыяналізацыю ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»

«Мы выразна вызначылі, што такое грамадзянская супольнасьць у Беларусі: гэта ня тое, што тры апазыцыянэры, два чыноўнікі і яшчэ нейкія арганізацыі, — казаў Аляксандар Лукашэнка, не ўдакладніўшы, хто такія «мы». — Грамадзянская супольнасьць — гэта грамадзяне. А грамадзяне нашай краіны ў сваёй большасьці — гэта і вэтэраны, і моладзь, якую прадстаўляюць нашыя, як я іх называю, камсамольцы — БРСМ, гэта прафсаюзы і жаночая арганізацыя».

Тэму грамадзянскай супольнасьці Лукашэнка закрануў у кантэксьце Мэтаў устойлівага разьвіцьця, прынятых Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Сама ААН вызначае грамадзянскую супольнасьць як «трэці сэктар» поруч зь дзяржавай і бізнэсам.

Тым часам БРСМ — праўладная арганізацыя, якая фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. Беларускі саюз жанчын, які ўзначальвае Мар’яна Шчоткіна, толькі фармальна незалежны, а фактычна праўладны. Незалежным прафсаюзам у Беларусі пастаянна чыняцца перашкоды (большасьць сталіся дзяржаўнымі, і нават паводле сумнеўнай дзяржаўнай статыстыкі ім давярае толькі палова). Вэтэранаў чаго меў на ўвазе Лукашэнка, не ўдакладняецца, але найчасьцей ён кажа пра вэтэранаў Другой усясьветнай вайны, якіх у Беларусі засталося каля 9 тысяч, наймаладзейшаму далёка за 80.

У новым рэйтынгу Freedom House Беларусь засталася ў катэгорыі несвабодных краінаў

Дырэктар ПВТ, вязень калёніі, лідэр прафсаюзаў... Што стала з былымі кіраўнікамі БРСМ

Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС. Ці праўда гэта?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG