Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падоўжыў на тры гады бюджэтнае фінансаваньне БРСМ


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі працягне атрымліваць бюджэтнае фінансаваньне ў 2018–2020 гадах. Гэта прадугледжана ўказам прэзыдэнта ад 11 студзеня № 15, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумэнт уносіць зьмены ва ўказ ад 17 сьнежня 2012 г. № 559 «Аб некаторых пытаньнях дзяржаўнай падтрымкі грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

БРСМ быў створаны ў верасьні 2002 году шляхам аб’яднаньня дзьвюх найбуйнейшых моладзевых арганізацый краіны — Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі і Беларускага саюзу моладзі. Падтрымлівае палітыку дзейнай улады. На аб’яднальным зьезьдзе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што арганізацыя павінна стаць магутным рэзэрвам кадраў для ўсёй дзяржаўнай сыстэмы. Тады ж, паабяцаўшы падтрымку на першым часе, ён паставіў перад дэлегатамі зьезду задачу на працягу трох гадоў перайсьці на самафінансаваньне. Аднак бюджэтнае фінансаваньне БРСМ працягваецца да гэтага часу, паведамляе БелаПАН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG