Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы заклікала беларускія ўлады забараніць прымус


107-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэн
эве
107-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэн эве

Камітэт нормаў і стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) агучыў у Жэнэве сваё заключэньне аб выкананьні Беларусьсю канвэнцыі «Аб недапушчэньні прымусовай працы». Дакумэнт падрыхтаваны экспэртамі камітэту з улікам абмеркаваньня «беларускага пытаньня», якое адбылося 1 чэрвеня.

З заключэньня камітэту вынікае, што МАП мае намер і далей выкарыстоўваць свае кантрольныя мэханізмы для адсочваньня сытуацыі з прымусовай працай у Беларусі. Камітэт заклікае ўрад працягваць супрацоўніцтва з МАП, каб дамагчыся поўнай забароны прымусовай працы, і будзе патрабаваць ад ураду справаздачы аб прывядзеньні заканадаўства і практыкі ў адпаведнасьць з Канвэнцыяй.

Пяць прапаноў МАП ураду Беларусі

  1. Прадоўжыць прыняцьце ўсіх захадаў для забароны выкарыстаньня прымусовай працы ў поўнай адпаведнасьці з Канвэнцыяй; устрымлівацца ад прыняцьця заканадаўства, якое сугучнае дзейнаму і можа прыводзіць да выкарыстаньня прымусовай працы.
  2. Даваць Камітэту экспэртаў інфармацыю, якая адносіцца да дзеяньня прэзыдэнцкага дэкрэту № 182 ад 27 траўня 2016 году («Аб прызнаньні страціўшым моц дэкрэту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 сьнежня 2012 году «Аб дадатковых захадах у разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці») як у галіне права, так і практыкі.
  3. Даваць Камітэту экспэртаў інфармацыю, якая пацьвярджае замену дэкрэту № 3 («Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства»), прэзыдэнцкім дэкрэтам № 1 («Аб зьмене дэкрэту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»), уключаючы інфармацыю, якая адносіцца да дзеяньня гэтага дакумэнту як у галіне права, так і практыкі.
  4. Працягваць даваць інфармацыю аб рэалізацыі закону № 104-3 «Аб парадку і ўмовах накіраваньня грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілякторыі і парадку ўтрыманьня ў іх» ад 4 студзеня 2010 году на практыцы, улічваючы колькасьць асобаў, зьмешчаных у лячэбна-працоўныя прафілякторыі і абавязаных працаваць, што зьяўляецца формай рэабілітацыі.
  5. Працягваць прымаць тэхнічную дапамогу для поўнага забесьпячэньня адпаведнасьці канвэнцыі як у галіне права, так і на практыцы.

Ярашук: Сытуацыя ў Беларусі — пад кантролем МАП

Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

​Сярод удзельнікаў кангрэсу Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэнэве быў і лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Па вяртаньні дамоў ён заявіў Свабодзе: беларускія ўлады вельмі спадзяваліся, што ў заключэньні ня будзе згадвацца ўжываньне ў Беларусі прымусовай працы.

«Аднак яны тут пралічыліся. І міністарка Касьцевіч, і старшыня афіцыйных прафсаюзаў Арда падчас дыскусіі даказвалі, што ў Беларусі няма ніякай прымусовай працы. Але экспэрты зь імі не пагадзіліся», — кажа спадар Ярашук.

Лідэр БКДП згадвае, што, акрамя заключэньня на кангрэсе ў Жэнэве, Беларусь уключылі ў «кароткі сьпіс» парушальнікаў правоў працоўных, то бок пералік краін, дзе груба парушаюць правы наёмных працоўных і прафсаюзаў.

«Гэта азначае, што мэханізм кантролю з боку міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненьні сытуацыі ў Беларусі працуе. Ён ня толькі захаваны, але праз „кароткі сьпіс“ яшчэ і ўзмоцнены, — патлумачыў ён. — У нас зьявілася надзея, што цягам хоць бы аднаго году (да наступнага лета) не адбудзецца імплемэнтацыя палажэньняў прэзыдэнцкіх дэкрэтаў № 29 („Аб дадатковых мерах ва ўдасканаленьні працоўных адносінаў, умацаваньні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны“) і № 5 („Аб узмацненьні патрабаваньняў да кіроўных кадраў і работнікаў арганізацыі“ у Працоўны кодэкс. А таксама, што не запрацуе і дэкрэт № 1. Дзякуй прафсаюзам і ўрадам тых краін, якія нас падтрымалі ў Жэнэве».

Беларусь уключылі ў міжнародны сьпіс парушальнікаў правоў працоўных і прафсаюзаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG