Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў» заклікалі вызваліць Зьмітра Галко


 Журналіст Зьміцер Галко ў судзе
Журналіст Зьміцер Галко ў судзе

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала «неадкладна вызваліць» журналіста-фрылансэра Зьмітра Галко, якога судзяць па справе аб «нападзе на міліцыянта».

«У той час калі журналісты, якія крытыкуюць (уладу — РС), падвяргаюцца перасьледу, ціск на Зьмітра Галко нагадвае помсту. У гэтай сытуацыі няма ніякіх падставаў, каб журналіст быў у турме», - гаворыцца ў заяве.

4 траўня ПЭН-цэнтар Швэцыі апублікаваў патрабаваньне неадкладнага вызваленьня беларускага журналіста Дзьмітрыя Галко.

Што трэба ведаць пра справу Зьмітра Галко?

  • У судзе Савецкага раёну Менску 10 ліпеня пачаўся суд над журналістам і блогерам Зьмітром Галко. Яму пагражае да 6 год пазбаўленьня волі.
  • Падчас працэсу Галко неаднаразова заяўляў пра зьдзекі і катаваньні: «трымалі ў бэтонным «стакане» з закаванымі ў кайданкі рукамі, не давалі піць і есьці.
  • Што адбылося? У лістападзе 2017 году ў менскай кватэры Галко падчас сьвяткаваньня народзінаў сына Яна Галко нехта з суседзяў нібыта выклікаў міліцыю з прычыны шуму. Зьміцер адчыніў дзьверы. Пасьля гэтага, паводле вэрсіі сьледзтва, у яго здарыўся канфлікт зь міліцыянтам, быў разьбіты мабільны тэлефон супрацоўніка ўнутраных органаў. Сам журналіст казаў, што толькі трымаў міліцыянта за руку.
  • На Галко склалі адміністрацыйны пратакол за «лаянку на вуліцы». Да суду па адміністрацыйным працэсе Галко знаходзіўся ў ізалятары.
  • Пасьля інцыдэнту Зьміцер Галко з сынам зьехалі ва ўкраінскі Марыюпаль. 22 красавіка, падчас вяртаньня ў Менск, Зьмітра Галко затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG