Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўкраінска-беларускай мяжы затрыманы журналіст Зьміцер Галко


Журналіст Зьміцер Галко

Ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі беларускага журналіста Дзьмітрыя Галко. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Юлія Гаркуша.

«Зьміцер усё ж паехаў у Менск, разруліць сытуацыю з падатковай, але да Менску не даехаў, яго арыштавалі», — напісала яна.

Дзяжурны Столінскага РАУС паведаміў «Нашай Ніве», што Дзьмітры Галко знаходзіцца ў іх, ён быў аб’яўлены ў вышук як падазраваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу «Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Згодна з гэтым артыкулам, журналісту можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Вядома, што Галко ехаў у Беларусь з Львова. Яго затрымалі на Століншчыне.

Як паведамляе «Наша Ніва», гісторыя пачалася ў мінулым годзе ў канцы лістапада. Калі непаўнагадовы сын Дзьмітрыя Ян адзначаў свой дзень народзінаў, дзе прысутнічаў і бацька. Паводле вэрсіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка, хтосьці выклікаў участковага. Калі ўчастковы зьявіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка зь Дзьмітрыем, у выніку якой у міліцыянта быў разьбіты мабільнік.

Варта адзначыць, што на сьвяце ў непаўналетніх быў алькаголь. А потым АМАПаўцы затрымлівалі ўдзельнікаў. Адзін з падлеткаў, уцякаючы, скокнуў з балькона, паламаў нагу.

Сам Галко казаў, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было.

Празь нейкі час пасьля таго інцыдэнту Галко з сынам зьехаў ва Ўкраіну, у Марыюпаль, дзе жыве ягоная жонка. Сын ужо вярнуўся на радзіму, цяпер паспрабаваў і бацька.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG