Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уласьнікаў электрамабіляў вызваляць ад транспартнага падатку


Зарадка для электрамабіляў, ілюстрацыйнае фота
Зарадка для электрамабіляў, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ 73 «Аб стымуляваньні выкарыстаньня электрамабіляў», піша БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

На момант публікацыі тэкст указу не апублікаваны.

Паводле дакумэнту:

  1. Уласьнікаў электрамабіляў вызваляць ад сплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
  2. Пры ўвозе ў Беларусь зарадных прыладаў на аўто ня трэба будзе сплачваць падатак на дададзеную вартасьць.
  3. Дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства «Беларуснафта» будзе займацца стварэньнем зараднай сеткі для электрамабіляў.

Транспартны падатак быў уведзены ў Беларусі ў 2013 годзе, ня гледзячы на акцыі «Стоп-падатак». Пошліна абавязвае уласьнікаў аўтамабіляў аплачваць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Памер новага падатку — ад 3 да 25 базавых велічыняў, залежыць ад масы аўто і яго прыналежнасьці фізычнай ці юрыдычнай асобе. У сярэднім сума падатку за год да 200 рублёў. У сувязі з гэтым аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд: летась каля паловы ўладальнікаў зарэгістраваных у Беларусі аўто не прайшлі тэхагляд.

Мэтай новаўвядзеньня, як было заяўлена, зьяўляецца фінансаваньне будаўніцтва новых і рамонту існых дарог. Пры гэтым 50% сумы ад дзяржпошліны паступае ў рэспубліканскі бюджэт, 50% — у мясцовыя.

Летась у сьнежні было прапанавана не прывязваць аплату дзяржаўнай пошліны да тэхагляду, а зрабіць яе транспартным зборам, а гадавую стаўку разьбіць на месяцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG