Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумілінскае райпа прызнанае банкрутам, даўгі склалі 4 млн рублёў


Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам Шумілінскае раённае спажывецкае таварыства (райпа), піша БелТА. Цягам году мае прайсьці працэдура ліквідацыйнай вытворчасьці.

Антыкрызісны кіраўнік Валер Байкоў павінен знайсьці спосаб сплаціць 147 крэдыторам райпа каля 3,97 млн рублёў.

Актывы райпа папярэдне ацанілі ў 4,5 млн рублёў, але іх можа не хапіць для сплаты запазычанасьцяў, бо асноўная маса актываў «нізкаліквідныя» — састарэлае або разукамплектаванае абсталяваньне, лядашчая нерухомасьць... Толькі чатыры пабудовы маюць поўны камплект рэгістрацыйных дакумэнтаў, на рэгістрацыю астатніх яшчэ трэба выдаткаваць час і грошы.

Справу аб ліквідацыі пачалі ў студзені з ініцыятывы самога райпа, дзяржаўнае «аздараўленьне» прызналі немэтазгодным. У крамах спажывецкага таварыства працавалі 32 чалавекі, але зь іх 14 знаходзіліся ў сацыяльным адпачынку па даглядзе дзяцей.

Шумілінскае райпа амаль цалкам паўтарыла лёс Браслаўскага, справа аб банкруцтве якога была распачатая ў тым жа студзені. Браслаўскае спажывецкае таварыства было прызнанае банкрутам у красавіку, яно было вінаватае крэдыторам 4,3 млн рублёў, але гэтых актываў дакладна ня хопіць для сплаты запазычанасьцяў — іх ацанілі толькі ў 3,8 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG